Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Утварэнне прыналежных прыметнікаў




Утваральная аснова Словаўтваральны суфікс Прыналежны прыметнік
аснова адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду -аў, -оў, -ёў, -еў бацькаў падарунак; леснікоў дом; Міхасёў сшытак; Алесеў веласіпед
аснова адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду -ін, -ын Танін тэлефон; сяброўчын падручнік

Прыналежныя прыметнікі, якія паказваюць на агульную, родавую пры­належнасць, утвараюцца з дапамогай суфіксаў –ач- (-яч-), -эч-: дзі­цячы смех, старэчы ўздых, а таксама з дапамогай нулявога суфікса (з чаргаваннем дз : дж, к : ч у аснове): мядзведзьмядзведжы, чалавекчала­вечы, воўквоўчы.

Практыкаванне 63.

· Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі.

· Знайдзіце адушаўлёныя назоўнікі, утварыце ад іх прыналежныя прыметнікі. Да прыметнікаў падбярыце назоўнікі.

· Знайдзіце ў тэксце тэрміны, высветліце іх значэнне.

Тэкст № 1. Слава пазнаў Клару па чырвонай (шапачка) і чыр­во­ным (світар). Лёгка і прыгожа ішла яна па бегавой (дарожка), заклаўшы рукі за спіну. І ён, які катаўся на агульным (пятачок), пазайздросціў яе (бег). Нічога не скажаш, цудоўна. Ды і не дзіва – першаразрадніца, чэмпіёнка (горад) сярод школьнікаў па (канькі). Яе кожны дзень трэніруе майстар (спорт). З месяц назад і Слава хацеў запісацца да гэтага (трэнер). Той вывеў Славу на ледзяную (дарожка) і скамандаваў: «Давай!» Слава рвануў колькі меў сілы, замахаў рукамі. Праехаў круг, спыніўся, азірнуўся, задаволены сваім бегам. Але трэнера на месцы не было. Сустрэла яго адна Клара. «Каб бегаць на каньках, трэба, дарагі таварыш, мець талент»,– перадала яна трэнераў прысуд. І, як здалося Славу, была нават рада, што ў яго няма гэтага (талент).

Клара ішла пяты круг усё той жа размашыстай лёгкай (хада). Так ёй загадаў трэнер. Яе чырвоны світар пры набліжэнні да Славы нібы разгараўся ўсё ярчэй і ярчэй. Вось яна ўжо недалёка. Слава, які стаяў ля каната, сарваў з галавы шапку, памахаў ёй. Але Клара мільганула жар-птушкай, і невядома, убачыла яго ці не. (В. Хомчанка.)

Тэкст №2. Для мяне Вольга Дзёмкіна – жанчына Легенды.

Упэўнена, што праз колькі (час) паданнем зробіцца гісторыя Ка­хан­ня яе (бацькі). Пасляблакадны Ленінград. Воін-вызваліцель і ледзьве жывая, у чым душа толькі трымаецца, дзяўчына. Ён пайшоў ваяваць да­лей, а яе, ужо жонку, адправіў да сябе на (бацькаўшчына), на Ле­пель­шчыну, каб хоць трохі ачуняла. І яна ўвайшла ў ягоную сям’ю род­ным чалавекам. І аднаго за адным нарадзіла каханаму чалавеку чац­вёра дзяцей. Тры дачкі і сына. Калі чакала апошнюю, Вольгу, траціла зрок – чорны знак блакады. А можа, гэта да самае глыбіні, да (боль) ра­бі­лася відушчаю душа яе дачкі? Чалавек, народжаны па вялікім каханні, мне здаецца, прыходзіць на (зямля), каб усімі сваімі ўчынкамі, (твор­часць), самім сваім існаваннем нагадваць пра чутны толькі яму свет гармоніі, свет найвышэйшых (пачуцці)…

Згадваю лірычныя, узнёслыя, летуценныя яе батыкі і габелены пачатку творчага (шлях). Лілеі, мякка акрэсленыя, вадою амытыя жано­чыя постаці. Ластаўкі ляцяць вітаць сонца…

Ляцелі, ляцелі і … апалілі крылы… Сёння ў творах Вольгі – ад­кры­ты боль і роспач. Чорна-чырвоныя кветкі жалобы аплятаюць ногі. Не ластаўкі, крумкачы множацца ў небе… «Чорная быліна аб ненаро­джа­ных дзецях Палесся»… «Палыновая зорка»… «Узнясенне. 1930–1937». Душы-зоркі сплываюць у нябыт…(Паводле Г. Багданавай.)

Тэкст № 3. У 1921 годзе ў Вільні, на (база) прыватнай калек­-цыі беларускага (этнограф) і (археолаг) Івана Луцкевіча і іншых (матэ­рыялы) быў заснаваны Беларускі музей. Ён размяшчаўся ў (будынак) былога базыль­янскага (кляштар). Зберагаліся багатыя калекцыі, у тым ліку: археалагічная з раскопак на Беларусі Яўстаха Тышкевіча, Луцке­віча і інш., сфрагістычная, нумізматычная; калекцыя (медалі, крыжы); збо­ры слуцкіх (паясы, дываны) Нясвіжскай і Гродзенскай (ману­факту­ры), беларускіх народных інструментаў, твораў народных (разь­бяры), карціны мастакоў XVI–XVIII (стагоддзе), творы Язэпа Драздовіча. У ка­лекцыі (рукапісы) захоўваліся ілюстраванае Жухавіцкае еван­гелле XIV cт., трэбнік Жыровіцкай царквы 1545 г., кітаб XVI ст., стара­жытныя бела­рускія граматы, статут брацтва ў Дзісне XVII ст., беларускія пера­клады помнікаў сусветнай літаратуры. Зберагаліся кнігі XV–XVIII стагод­дзяў з (друкарні) Вільні, Гродна, Еўя, Заблудава, Куцейны, Магілёва, Нясвіжа, Полацка, Слуцка, Кракава, сярод іх Трыёдзь каляровая 1491 г. Швайнпольта Фіёля, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. братоў Мамонічаў. Сярод экспанатаў былі пячаткі полацкіх (князі) Усяслава і Барыса, галаснікі Ка­лож­скай царквы ў Гродне, сцяг паўстанцаў Лідскага павета 1863 г. Захоўваліся рука­пісы пісьменнікаў XIX ст., твораў Цёткі, Янкі Купалы, М. Багдановіча. У (біб­ліятэка) музея былі зборы Луцкевіча і частка бібліятэкі Еўдакіма Раманава (больш за 14 тысяч тамоў). Пасля Вялікай Айчыннай вайны экспанаты пера­дадзены ў музеі і бібліятэкі Вільнюса і Мінска. (Беларускі каляндар 1991 год.)

· Растлумачце значэнне выдзеленых слоў.

· Падрыхтуйце паведамленні пра І. Луцкевіча, Е. Раманава, Я. Драздовіча, Ш. Фіёля, братоў Мамонічаў.

Практыкаванне 64.

· Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль.

· Выпішыце прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса -ск-, растлумачце іх правапіс.

· Ад выдзеленых назоўнікаў утварыце прыметнікі пры дапамозе су­фік­са -ск-. Звярніце ўвагу на правільнае вымаўленне гэтых прыметнікаў.

Тэкст № 1. Наведаўшы пасля доўгага перапынку лядовы каток Па­лаца спорту, які з’яўляецца прытулкам беларускіх кёрлераў, ад­зна­чыў прыемную дэталь: на лёдзе запускалі камяні і актыўна працавалі шчоткамі не толькі дарослыя, але і моладзь, што яшчэ год назад выглядала б непраўдападобна.

Так склалася, што ў нас кёрлінгам займаюцца больш ці менш забяс­печаныя людзі, што негатыўна адбіваецца на агульным развіцці гэтага віду спорту. Бо чалавек, які ўжо нечага дасягнуў у жыцці, як правіла, перарос юнацкі ўзрост, значыць на яго плечы, акрамя спорту, ускла­даецца шмат іншых праблем: асноўная праца, утрыманне сям’і і г. д. Тым больш праз некалькі год наступіць такі перыяд, які спартс­мены называюць «крытычным узростам». Тады футбалісты вешаюць буцы на цвік, тэнісісты зачахляюць ракеткі, а кёрлеры вымушаны «хаваць камяні». Канечне, у тых жа Швецыі, Фінляндыі, Канадзе людзі гуля­юць і да шасцідзесяці, але яны на пенсіі могуць сабе гэта дазволіць. Мы ж пакуль знаходзімся ў ар’ергардзе.

Калі працягваць размову пра нашых геаграфічных суседзяў, то іх адносінам да кёрлінга можна толькі пазайздросціць. У Маскве кёрлерам вы­дзелілі асобную арэну, дзе ні хакеісты, ні канькабежцы не будуць «пса­ваць» лёд, у пецярбургскім інстытуце фізкультуры стварылі асоб­ную кафедру «майстроў камянёў». Да таго ж у Расіі дакладна пра­гледж­ваецца так званая ўзроставая іерархія: ёсць юнацкія каманды, мала­дзёжныя, дарослыя. Ды і ў жаночага кёрлінга вельмі вялікі патэнцыял.

У кёрлінгу няма нацыянальных зборных, і таму кожную краіну на чэмпія­натах свету і Еўропы прадстаўляюць пераможцы нацыянальных пер­шынст­ваў. Так што наш чэмпіён прыме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы ў групе «В», які стар­туе 6 снежня ў Швейцарыі. На гэты турнір мы ўскла­даем вялікія спа­дзя­ванні. Канечне, пра перамогу размова не ідзе, але з вялікай доляй упэўненасці можна казаць пра першы выйгрыш ка­манды Беларусі на першынстве кантынента. Бо на гэтым чэмпіянаце дэбютуюць такія краіны, як Латвія, Іс­па­нія і Андора, чый вялікі шлях у кёрлінг толькі пачынаецца, і мы можам разліч­ваць на перамогі ў гуль­нях з гэтымі су­пер­нікамі. Хаця гэта будзе няпроста, бо мы някепска знаёмыя з нашымі лат­вій­скімі калегамі і ведаем, што яны за апошні час прыбавілі ў май­стэр­стве. Што да іспанцаў і андорцаў, то, калі гэтыя калектывы правялі плён­ную падрыхтоўку ў французскіх клубах, яны папсуюць нямала нерваў не толькі нам, але і астатнім супернікам. (Спорт-кур’ер.)

Тэкст № 2. Спалучэнне архітэктурных формаў італьян­ска­га і нідэрландскага рэнесансу з мясцовымі будаўнічымі прыёмамі абумовіла самабытны характар беларускага дойлідства ў другой палове ХVІ – пачатку ХVІІІ стст. Да нашага часу ацалела адзіная рэнесансная ратуша ў Нясвіжы (1596). Яна мае прадольна-восевую структуру, якая складаецца з кампактнага прамавугольнага асноўнага аб’ёму і магутнай чацверыкавай вежы на галоўным тарцовым фасадзе.

Яшчэ больш складаны працэс адбываўся ў культавым дойлідстве Беларусі, што было абумоўлена асаблівасцямі сацыяльна-рэлігійнага жыцця Вялікага княства Літоўскага. Распаўсюджанне каталіцызму пры­вяло да пашырэння ў сярэдзіне ХVІ ст. аднавежавага аднанефавага тыпу касцёла, які ўвабраў у сябе рысы готыкі і рэнесансу. Падобную готыка-рэнесансную структуру атрымалі шматлікія пратэстанцкія храмы другой паловы ХVІ ст. у Новым Свержані і Дзераўной, Заслаўі, Асташыне, Койданаве, будаўніцтва якіх было звязана з развіццём у Вялікім княстве рэфармацыйнага руху. Замест гатычных нярвюрных скляпенняў у іх з’яўляецца цыліндрычнае скляпенне з распалубкамі, стральчатыя абрысы праёмаў замяняюцца на паўцыркульныя, зніка­юць контрфорсы, фасады атынкоўваюцца і атрымліваюць стрыманы ордэрны дэкор (прафіляваныя карнізы, ліштвы і парталы, рытмічна размешча­ныя лапаткі або пілястры), што сведчыць аб пашырэнні ў мясцовым дой­лідстве архітэктуры рэнесансу. Будынкі рэфармацкіх збораў вызначаюцца спецыфічнай кампактнасцю мас і стрыманасцю дэкору, што адлюстроўвае імкненне пратэстантаў да больш таннай і аскетычнай царквы. Гэтыя храмы яшчэ захоўвалі абарончыя функцыі і нярэдка дапаўняліся сістэмай умаца­ван­няў. У Троіцкім касцёле ў Чарнаўчыцах рэнесансны фасад і ляпны лінеарны дэкор скляпенняў спалучаюцца з абарончай вежай каля алтарнай апсіды.

Найбольш характэрным архітэктурным элементам мясцовага рэне­сансу стаў дэкаратыўна-абарончы атык, які шырока выкарыстоўваўся як у палацавым, так і культавым будаўніцтве. (Т. Габрусь.)

· Растлумачце правапіс складаных прыметнікаў.

· Вызначце адрозненні ў значэнні слоў рэфармацыйны – рэфармацкі.

Практыкаванне 65.

· Пры дапамозе суфіксаў утварыце ад прапанаваных назоўнікаў прыметнікі.

· Падбярыце да іх назоўнікі, словазлучэнні запішыце, растлумачце правапіс прыметнікаў.

Чэх, Ірландыя, альпініст, дыван, веласіпед, глыбіня, гігант, юнак, радасць, індус.

Француз, Галандыя, карціна, Парыж, габелен, мадэль, дойлід, класік, беларус, шкло.

Магнат, Палессе, грамада, Добруш, асветнік, пасад, скля­пенне, салон, гліна, ткач.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 1918. Нарушение авторских прав

codlug.info - Студопедия - 2014-2017 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия